Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 4 человека

Рэспубліканскі дыктант да Дня Народнага адзінства

Дата: 17 сентября 2022 в 19:44, Обновлено 23 сентября 2022 в 19:41
253 просмотра

    17 верасня наша краіна адзначае дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. Напярэдадні свята, 16 верасня, у школах рэспублікі запланаваны рэспубліканскі дыктант. Удзел у ім прынялі вучні 8-11 класаў.

     У нашай школе дыктант “Дзень народнага адзінства” праводзіўся ў час заняткаў па вучэбным прадмеце “Беларуская мова”. Мэта напісання дыктанта – выхаванне ў вучняў паважлівага і адказнага стаўлення да гісторыі беларускага народа, фарміраванне ўсведамлення непарыўнай сувязі гісторыі і сучаснасці, важнасці народнага яднання на шляху да росквіту Радзімы.

   Дыктоўка па тэме Дня народнага адзінства пачынае Тыдзень роднай мовы. Адпаведны план мерапрыемстваў складзен  на кожны дзень тыдня. Ён уключае разнапланавыя мерапрыемствы, у тым ліку маладзёжныя акцыі, чытанне вершаў, квэсты. Гэтыя мерапрыемствы будуць цікавыя вучням нашай школыі дадуць магчымасць павялічыць колькасць тых, хто карыстаецца беларускай мовай у паўсядзённым жыцці.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.